Tweet |
Рецензия Budzma на альбом «Pressure» (17.04.2012)
Ссылка на оригинал: http://budzma.org/muzahliad/open-space-pressure-vihma-2012.html
Другі студыйны альбом беларускай індзі-рок каманды. Яе ўдзельнікі ўяўляюць зь сябе новае пакаленьне рок-музыкаў, якія, не бадзяюцца па падваротнях ды ня глушаць гарэлку з шклянак, а ціха-мірна зарабляюць на жыцьцё і творчую дзейнасьць, седзячы ў працоўны час па офісах (у адным з інтэрвію яны прызналіся, што прадстаўляюць “офісны плянктон”). Вольны час яны бавяць у студыі, каб давесьці, што ня марна існуюць на гэтай зямлі.
У выпадку з Open Space мэта нашмат больш істотная, чым прычараваць сваёй музыкай пару дзясяткаў дзяўчат. Хлопцы не хаваюць, што імкнуцца скарыць увесь сьвет, тым і тлумачыцца іх падкрэсленая ангельскасьць. Выглядаюць яны рыхтык выпускнікі каледжу зь якога Саўтгэмптану, што мараць даць калі-небудзь сольнік на Ўэмблі і спакойна пасьля гэтага памерці. Свае памкненьні Open Space падмацоўвае цалкам канкрэтнымі крокамі. У змаганьні за якасьць гуку яны дабраліся да аднаго зь вядучых украінскіх саўндпрадусараў Дзьмітрыя Іванея, што працаваў, напрыклад, з «Океаном Эльзи» і DDT. Усё ў іх у парадку і ўласна з матэрыялам – ёсьць на альбоме некалькі моцных нумароў (у першую чаргу, канечне, “Bookseller” і “Let It Go”), ня скажаш яшчэ, што стадыённых, але цалкам вартых таго, каб граць іх на вялікіх пляцоўках. Зь лірычнымі песенькамі сытуацыя таксама някепская – сьведчаньнем “I Want You To Know” (недзе побач The Cranbirries прабеглі?) і “Do You Remember”.
Музыкі набліжаюцца да таго, што называецца фірма, з націскам на апошні склад. І калі дапусьціць такі экспэрымэнт і перамяшаць іх трэкі ў прайгравальніку з спрадвечна брытанскім рокам, то іх песенькі вытыркацца з гэтага трэк-ліста ня будуць. Падробка выйшла проста бездакорнай.
Sorry, the comment form is closed at this time.
Sorry, the comment form is closed at this time.